Пад Менскам загарэўся аўтобус з дачнікамі (Фота)


Пажар пачаўся раніцай у нядзелю. Фота Olia Basmanova

У нядзелю раніцай каля вёскі Дубаўляны загарэўся аўтобус з дачнікамі, які ехаў з Менску.

У Менскім абласным упраўленні Міністэрства па надзвычайных сітуацыях пацвердзілі факт здарэння, паведаміўшы, што прычына здарэння пакуль невядомая, але загаранне адбылося ў маторным адсеку.

avtobus_dubovlyany_2

Усё, што засталося ад аўтобуса. Фота Olia Basmanova

«Добра, што кіроўца вельмі рана заўважыў узгаранне, і ўсе пасажыры, каля 20 чалавек, паспелі пакінуць аўтобус», – удакладнілі ратавальнікі.

МЯ, паводле tut.by

Глядзі таксама
Каментары