Пад Менскам святкуюць «Дзень бульбы» і выбіраюць найлепшую карову


5 чэрвеня ў аграсядзібе «Зарэчаны» адзначаць «Дзень бульбы ў Беларусі».

Свята пройдзе ў межах міжнароднай спецыялізаванай выставы «Белагро-2018», якая адкрываецца сёння ў гандлёва-лагістычным цэнтры «Глобус Парк» у аграгарадку Шчамысліца (Менскі раён).

Беларусы з’яўляюцца сусветнымі лідарамі па колькасці з’едзенай бульбы – 183 кг на чалавека ў год.

7 чэрвеня на «Белагро-2018» будзе абірацца лепшая племянная карова. Летась у гэтым конкурсе каровінай прыгажосці ды эфектыўнасці перамагла Джаконда з СВК «Агракамбінат Сноў» (43 літры малака за содні).

Аператар па штучным асемяненні кароў СВК “Агракамбінат Сноў” Андрэй Чаргейка і Джаконда

Арганізатары выставы таксама плануюць правесці конкурс на званне «Лепшы араты».

У гэтым годзе ў выставе возьмуць удзел 536 кампаніяў з 28 краінаў свету.

Дарэчы, у Перу з 2005 года адзначаецца Нацыянальны дзень бульбы (Dia Nacional de la Papa). Гулянні праходзяць па ўсёй краіне.

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by, belagro.minskexpo.com

Глядзі таксама
Каментары