Пад Менскам рыцарскім фэстам узгадалі перамогу ліцвінаў і палякаў над крыжакамі


У Дудутках пад Менскам прайшоў «Грунвальдскі фэст», на які завіталі аматары сярэднявечнай культуры з Беларусі і замежжа.

Перамогу войскаў ВКЛ і Польшчы ў 1410 годзе пад Грунвальдам на рыцарамі Крыжацкага ордэну згадвалі праз рыцарскія турніры, спаборніцтвы лучнікаў, бугурты – масавыя рыцарскія бітвы і гэтак далей. Самай важнай падзеяй была, аднак, рэканструкцыя Грунвальдскай бітвы з гарматамі, стрэламі і дзідамі

Баявы рыцарскі настрой перадаўся таксама шматлікім дарослым і малым гледачам, якія атачалі агароджы. Удзельнікі маглі набыць сувеніры ад наведнікаў, патанцаваць пад дуду ці паўдзельнічаць у рэканструкцыі спектакляў тых часоў.

Той, хто хацеў адчуць сябе рыцарам, мог пакідаць дзіду, прастраляць з арбалета, прымераць латы і патрымаць у руцэ меч.

Глядзіце яшчэ >>> Вусатыя Пагоні і келіхі з беларускага мястэчка. Што можна пабачыць у замку ўладароў ВКЛ?

Адзін з арганізатараў фэсту Аляксандр Рак займаецца гістарычнай рэканструкцыяй з 1998 года. Сярэднявечныя фэсты для яго – не хобі, а лад жыцця.

«Грунвальдская бітва – гэта падзея, якая мусіць быць прызнаная на дзяржаўным узроўні, мусіць быць нацыянальным святам. Гэта ж адна з легендарных перамог, якая абумовіла лёс нашай дзяржавы. І ўласна для гэта мы і робім фестываль, дзеля таго, каб расказаць большай колькасці людзей пра бітву, пра сярэднявечча, пра нашых продкаў», – заўважыў спадар Рак.

Ён не ведае, ці ягоныя продкі змагаліся пад Грунвальдам, але падкрэсліў: «Ёсць факт гістарычны, што на бітву ішлі віцябляне, палачане, смаляне, а вярталіся ліцвінамі. Гэта быў адзін з момантаў аб’яднанне, вызначэння беларускай нацыі. Бітва аб’яднала людзей з розных гарадоў і паселішчаў».

Глядзіце яшчэ >>> Рыцарскія баі ідуць на беразе ракі Вілейкі. Знаёмімся з рыцарамі

[vc_single_image image=”3″ img_size=”large”]

Аляксандр і Наталля Стэльмахі з сынам Вовам прадстаўляюць клуб «Тотэнтанс».

«Для мяне асабіста, як нашчадка ВКЛ, Грунвальдская бітва – гэта знакавая падзея, найвышэйшы пункт велічы ВКЛ, і калі б не гэта бітва, мы б, хутчэй за ўсё, размаўлялі цяпер на нямецкай мове», – адзначыў спадар Аляксандр. Ён згадаў, што ў ягоным родзе і жончынай сям’і былі шляхціцы, продкі якіх імаверна маглі ўдзельнічаць у самой бітве пад Грунвальдам.

[vc_single_image image=”5″ img_size=”large”]

Удзельніца фэсту Ганна Бочкін ужо 3 гады займаецца гістраычнай рэканструкцыяй.

Паводле яе, Грунвальдская бітва – «гэта важны этап у гісторыі станаўлення нашай краіны і нашай грамадзянскай пазіцыі. Менавіта ў пачатку XV стагоддзя нашыя продкі выдатна праявілі сябе ў гэтай бітве, і мы мусім гэта памятаць, бо, не ведаючы нашага мінулага, немагчыма прадбачыць будучыню».

[vc_single_image image=”7″ img_size=”large”]

Арцемій Ады з клубу «Ангельская рота» прыехаў з Расеі. Рыцарскай культурай ён цікавіцца з дзяцінства, калі з сяьрамі змагаўся на драўляных мячах.

[vc_single_image image=”9″ img_size=”large”]

Рамеснікі Алена Кавальчук і Сяргей Рафіеў прыехалі з Украіны. Для Сяргея Грунвальдская бітва – «гэта перамога славянскага свету над еўрапейскім, над тым, што хацела прынесці Еўропа».

[vc_single_image image=”11″ img_size=”large”]

Леў Камар з клубу «Вольны Птах» заўважыў, што рэканструкцыя цікавая для яго сваім адлюстраваннем гісторыі. «Мы, гісторыкі, вывучаем розныя крыніцы, розныя бітвы, у тым ліку і Грунвальдскую бітву. Для нас гэта цікава менавіта тым, як тады ваявалі, які быў лагер, якую ежу яны гатавалі. Калі мы глядзім фільмы, там усё паказваецца пэўнай афарбоўкай, а тут мы рэканструюем, як ёсць на самой справе».

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў