Пад Менскам маршрутка сутыкнулася з цяжкавіком. Пацярпелі 8 асобаў


Аварыя здарылася раніцай 30 жніўня на Магілёўскай шашы. Пра гэта AUTO.TUT.BY распавёў прэс-сакратар МДУ МНС Віталь Дэмбоўскі.

37-гадовы кіроўца маршрутнага таксі «Фальксваген» ехаў у кірунку сталіцы і на 15-м кіламетры дарогі ў другой паласе сутыкнуўся з грузавіком.

Шасцярых з васьмі пацярпелых шпіталізавалі. Кіроўцу маршруткі заблакавала ў салоне аўтамабіля – яго даставалі ратавальнікі.

ДР belsat.eu паовдле mchs.gov.by

Стужка навінаў