Пад Менскам гарэў сметнік (Фота)


У Менскім раёне ліквідавалі пажар на палігоне прамысловых адкідаў, інфармуе прэс-служба Міністэрства надзвычайных сітуацыяў.

Загаранне адбылося на палігоне «Прудзішча» (побач з вёскай Пашкавічы), паведамленне пра гэта ратавальнікі атрымалі ўвечары 23 траўня.

Калі супрацоўнікі МНС прыбылі на месца, то пабачылі, як гарэла смецце на плошчы 350 квадратных метраў на вышыні 30 метраў палігону адкідаў.

Праз 2,5 гадзіны пажар удалася лакалізаваць. Адна з версіяў узгарання – падпал, усталёўваюцца вінаватыя.

Пацярпелых няма.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў