Пад Масквой разбіўся самалёт. Ніхто не выжыў. Відэа з месца падзення


Пасажырскі самалёт кампаніі «Саратовские авиалинии» пацярпеў крушэнне пасля вылету з аэрапорту «Дамадзедава» у Орск (Арэнбугская вобласць).

Пра здарэнне інфармацыйнаму агенцтву «Интерфакс» паведаміла крыніца ў экстраных службах.

«Шанцаў выжыць у экіпажа і пасажыраў не было», – паведаміла крыніца.

Раней крыніца паведаміла інфармагенцтву, што Ан-148 знік з экранаў радараў пасля вылету з Масквы ў Орск. Сувязь з экіпажам устанавіць не ўдалося. На борце знаходзіўся 71 чалавек – 65 пасажыраў (трое дзяцей) і шэсць членаў экіпажа. Ніхто не выжыў.

Перад ўзлётам лятак урэзаўся ў верталёт «Почта России», піша«Интерфакс». Авіякампанія і МНС РФ абвяргаюць гэтую інфармацыю.




Абломкі самалёта знайшлі каля вёскі Сцяпанаўскае (Падмаскоўе). На месца крушэння накіраваныя 150 працаўнікоў МНС РФ.

Кампанія «Саратовские авиалинии» створаная ў траўні 1994 года і выконвае перавозкі ўнутры Расеі ды міжнародныя чартарныя рэйсы.

НМ, ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў