Пад Марыупалем ідзе бой, ёсць параненыя ўкраінскія байцы


Вечарам 3-га траўня ў ваколіцах Марыупалю Данецкай вобласці былі чутныя выбухі і наступствы стральбы з цяжкай артылерыі.

Як піша прэс-служба палка «Азоў», тэрарысты інтэнсіўна абстрэльваюць пазіцыі ўкраінскіх вайскоўцаў з гаўбіц, мінамётаў з забароненым калібрам 120 мм, буйнакаліберных кулямётаў і артылерыйскіх установак.

Баевікі ажыццявілі спробы прарыву на пазіцыі, якую ахоўваюць байцы палка «Азоў» і батальёну «Данбас». Украінскія вайскоўцы атакі адбіваюць. Баі працягваюцца. Горад Марыупаль і яго жыхары ў бяспецы, адзначаюць вайскоўцы, падае liga.net.

Украінскія вайскоўцы адказваюць з мінамётаў дазволенага калібру 82-мм.

Пацвердзілася інфармацыя пра параненых. У шпіталь Марыупалю вязуць двух байцоў батальёну «Данбас». Пакуль падрабязнасцяў аб раненнях і стане ваенных няма.

Раней акупанты цягам нядзелі, 3-га траўня, абстрэльвалі селішча Шырокіна восем разоў.

МЯ, паводле liga.net

Стужка навінаў