Пад Кіевам паліцэйскія стралялі адзін у аднаго – загінула пяцёра


За рабаўнікоў паліцыя аховы прыняла аператыўнікаў, а аператыўнікі – паліцыю аховы.

Перастрэлка адбылася ў вёсцы Князевічы падчас аперацыі аператыўнікаў крымінальнага вышуку пры падтрыманні спецпадраздзялення Корпусу аператыўна-раптоўнага дзеянні па затрыманні ўзброеных зламыснікаў, якіх падазраюць серыі рабаванняў на Кіеўшчыне.

Паводле аператыўнай інфармацыі, у Князевічах меў быць здзейснены наступны напад. У гэты момант у адным з суседніх дамоў спрацавала ахоўная сігналізацыя і на месца выехала група паліцыі аховы.

Яны заўважылі іншых паліцэйскіх, якіх прынялі за злодзеяў, і паспрабавалі затрымаць.

Адначасова аператыўнікі ўспрынялі байцоў паліцыі аховы за нападнікаў. Паміж паліцыяй аховы і аператыўнай групай паўстала перастрэлка, падчас якой загінула пяць чалавек: двое з паліцыі аховы, двое аператыўнікаў і адзін спецназавец.

Дэпутат Вярхоўнай Рады Антон Герашчанка, які перша паведаміў пра здарэнне, змясціў у «Фэйсбуку» фотаздымкі з месца падзеў.

Падазраваных у рабаўніцтве затрымалі пазней у Кіеве. Украінская паліцыя паведамляе, што ў іх канфіскавалі агнястрэльную зброю.

Цяпер у Князевічах працуюць прадстаўнікі пракуратуры.

ДД

Глядзі таксама
Каментары