Пад грыфам сакрэтнасці: навошта ФБР у ЗША спынілі працу абсерваторыі


Тыдзень таму ў амерыканскім горадзе Санспот, (штат Нью-Мексіка) былі раптоўна зачыненыя сонечная абсерваторыя і паштовае аддзяленне. Вось толькі ініцыятарам спынення працы гэтых аб’ектаў стала ФБР. А прычыны ўжо тыдзень не называюцца. У выніку гэта спарадзіла шэраг канспіралагічных версіяў.

Агулам сюжэт з абсерваторыя нагадвае серыю «Сакрэтных матэрыялаў». Выданне Alamogordo Daily News паведаміла пра часовае закрыццё абсерваторыі ў сувязі з пытаннямі бяспекі. Пры гэтым выданне так і не змагло ў адказных асобаў удакладніць прычыны эвакуацыі супрацоўнікаў.

У сваю чаргу шэрыф кругі Атэра Бенні Хаўс распавёў, што ў абсерваторыі было шмат агентаў, якія вельмі сакрэтна працавалі.

Хаўс таксама адзначыў, што прадстаўнікі ФБР адмаўляліся паведамляць, што адбываецца і навошта яны эвакуяравалі абсерваторыю.

Адсутнасць інфармацыі пра інцыдэнт натхніла канспіролагаў, якія звязалі закрыццё абʼекту з небяспечным выбухам на Сонцы, які пагражае ўсёй планеце. Іншыя кажуць пра магчымы напад на Зямлю прышэльцаў, альбо нават кітайскіх шпіёнаў.
Многія нагадваюць, што ў 1947 годзе на адлегласці 150 км ад Санспота нібыта пацярпеў аварыю іншапланетны касмічны карабель.

Стужка навінаў