Пад Горадняй знясуць самавольна пабудаваныя «лецішчы». Але ўладальнікі не губляюць веры ў «народную ўладу»


«Яшчэ не пісалі нікуды, але спадзяемся, што Лукашэнка нас, пенсіянераў, любіць – хай паклапоціцца!» – «дачнікі» спадзяюцца, што дзяржава іх пачуе.

Незаконныя садаводы

Нізіна ля берагоў Ласасянкі, якая ўпадае ў Нёман, зараз наўпрост падступае да гораду ды ўпіраецца ў раён савецкага часу пабудовы – Фолюш. Жыхары акурат гэтага раёну, амаль пагалоўна былыя вайскоўцы, і «захапілі» сабе яшчэ ў 1970-х участкі ў нізіне. Праз 40 гадоў гарадскія ўлады апомніліся і вырашылі знесці «самазахопленыя» лецішчы, зрабіўшы на іх месцы зону адпачынку.[/vc_column_text][vc_single_image image=”183478″ img_size=”large”][vc_column_text]Нізіна з дачамі выглядае як фантастычны гарадок на беразе рэчкі: мініятурныя ўчасткі па 2-3 соткі, аплеценыя зелянінай і калючым дротам платы, самаробныя цяпліцы, буданы замест хатаў, дзе-нідзе над парканам падымаецца струменьчык дыму… Ужо ўвосень усё гэта мае знікнуць: гарадскія ўлады далі дачнікам час да канца сезону, каб тыя паспелі зняць ураджай.

Прыватызацыя ўчасткаў – грошы ў бюджэт

«Калі ўлада народная, абраная народам, то яна мае спачатку пацікавіцца ў людзей, а пасля нешта рабіць, як вы лічыце?.. – разводзіць рукамі дачнік Язэп Станіслававіч, – Так, можа некаму не падабаецца, як выглядаюць дачы. Але што было да нас? Балота, хмызнякі. Мы ж дрэвы саджалі тут, зямлю апрацоўвалі».

Сам Язэп Станіслававіч працуе тут ужо больш як 20 год, вырошчвае парэчку, часнык, цыбулю, нават дзяляначку жыта.[/vc_column_text][vc_single_image image=”183474″ img_size=”large”][vc_column_text]Яблыні-дзічкі некалі выкопваў за горадам, прывозіў сюды, саджаў, шчапіў. Па вечарах згуляць у шахматы сюды заходзяць суседзі сталага веку – былыя капітаны ды прапаршчыкі.[/vc_column_text][vc_single_image image=”183486″ img_size=”large”][vc_column_text]«Ну няўжо цяжка там, на версе, распрацаваць праект на 10-15-20 год – для развіцця гэтага раёну?», – працягвае сп. Язэп. – «А не зносіць наўпрост, каб знесці, каб тут пасля пустка ўтварылася. Дайце мажлівасць дачнікам прыватызаваць іх дзяляначкі, гэта ж будуць грошы ў бюджэт, а пасля тых жа дачнікаў можна абавязаць бераг Ласасянкі прыбіраць, лаўкі ставіць. Што, дрэнна?».

Зона адпачынку – пад высакавольтнымі лініямі?

Гэтыя ўчасткі – важны складнік бюджэту мясцовых пенсіянераў. «Я 30 гадоў у медыцыне працавала, у мяне пенсія – два мільёны сто, дык мне нават цыбуля і часнык, што вырошчваю тут – важна. Гэта ж забяруць не дачы, а наша здароўе! … Яшчэ не пісалі нікуды, але спадзяемся, што Лукашэнка нас, пенсіянераў, любіць – хай паклапоціцца!» – тлумачыць Тамара Іванаўна.[/vc_column_text][vc_single_image image=”183454″ img_size=”large”][vc_column_text]Здзіўляе дачнікаў і выбар месца для «зоны адпачынку». Па-першае, над нізінай навісаюць драты высакавольтнай лініі электраперадач, то бок імаверны сквер бы не адпавядаў патрабаванням тэхнікі бяспекі. Па-другое – зусім поруч, вышэй па цячэнні Ласасянкі ёсць закінутая вайсковая частка.[/vc_column_text][vc_single_image image=”183498″ img_size=”large”][vc_column_text]«Хочаце зрабіць зону адпачынку? – працягвае Тамара Іванаўна, – Рабіце. Па той бок – закінутая вайсковая частка, таксама ж на беразе Ласасянкі, і месцы маляўнічыя. Там жа столькі месца! А нам – хай бы кошты прызначылі – мы б плацілі з задавальненнем за сваё».

«Мы нічога не можам…»

Дачнікі ўпэўненыя, што знос будынкаў і ліквідацыя ўчасткаў не дадасць парадку ў даліне Ласасянкі. Бо, напрыклад, адзіныя, хто тут цывілізавана збірае смецце і плаціць за яго вываз – гэта менавіта дачнікі. Адпачываючыя ж з Фолюшу, для якіх і мае па логіцы паўстаць будучая зона адпачынку, пакідаюць па сабе толькі пустыя бутэлькі ды бітыя шклянкі…[/vc_column_text][vc_single_image image=”183438″ img_size=”large”][vc_column_text]«Мы нічога не можам зрабіць, як будзе так будзе, – лічыць афіцэр у адстаўцы Сяргей, – Раней я чуў, што ў 1990-я былі спробы дамовіцца і легалізаваць участкі. Але ўлада на гэта не пайшла. Вы ж не забывайце таксама, што нават на дэмантаж участкаў, не тое што на будаўніцтва, маюць пайсці грошы з гарадскога бюджэту. А іх зараз – зусім не шмат…».[/vc_column_text][vc_single_image image=”183494″ img_size=”large”][vc_column_text]Разам з тым, дачнікі пакуль не збіраюцца арганізавана ісці да ўладаў, прапаноўваць свае варыянты або «пісаць вышэй». Хутчэй за ўсё, калі планы гарадскіх уладаў да восені не зменяцца, вішні ды яблыні ў «фантастычным гарадку» у даліне Ласасянкі квітнеюць апошні год.

АС, belsat.eu

Стужка навінаў