Пад Горадняй разбіўся самалёт


Самалёт, які пацярпеў крушэнне.
Фота: Васіль Малчанаў

Аднаматорны лёгкі самалёт пацярпеў крушэнне пад Горадняй. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, ёсць пацярпелыя. На месцы працуюць ратаўнікі.

Самалёт упаў у ваколіцах вёскі Каробчыцы. У МНС пацвердзілі факт крушэння.

Фота: Васіль Малчанаў

На фота бачна, што разбіты самалёт ляжыць у полі, непадалёк ад прыватнага дому. Побчас знаходзяцца машыны МНС і хуткай дапамогі.

Фота: Васіль Малчанаў

Падчас крушэння пацярпеў пілот і пасажыр, іх завезлі ў шпіталь.

МНС паведамляе, што пілот змог выбрацца з самалёту сам, а пасажыра дэблакавалі ратавальнікі.

Фота: Васіль Малчанаў

Наш карэспандэнт, які знаходзіцца на месцы здарэння паведамляе, што цяпер тут працуюць Следчы камітэт, Камітэт судовых экспертызаў і МНС. Вядзецца следства.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў