Пад Горадняй паставілі помнік удзельніку Слуцкага збройнага чыну Андрэю Якубецкаму (Фота)


Помнік Андрэю Якубецкаму ў Капцёўцы
Помнік Андрэю Якубецкаму ў Капцёўцы
Помнік Андрэю Якубецкаму ў Капцёўцы

[/vc_column_text][vc_column_text]Помнік ваяру Слуцкага збройнага чыну з’явіўся сёлета пад Горадняй дзякуючы нашчадкам вайскоўца ды валанцёрам.

Андрэй Якубецкі – маёр Беларускай Вайсковай Камісіі ды ўдзельнік Слуцкага збройнага чыну. Паводле сведчанняў сучаснікаў, ён прыехаў на дапамогу случчакам ды не збег у самы цяжкі момант, застаўшыся з мясцовымі байцамі да апошняга.[/vc_column_text][vc_single_image image=”400300″ img_size=”large”][vc_column_text]Гэтак выглядала магіла бацькі Андрэя Якубецкага ў 2015 годзе, калі яе толькі знайшлі. Фота nn.by[/vc_column_text][vc_column_text]У міжваенны перыяд Якубецкі разам з жонкай Нінай жыў у Дзвінску (Латвія) ды займаўся беларускім школьніцтвам, сябраваў з дзеячам БНР і беларускім актывістам у Латвіі Кастусём Езавітавым. У 1944 годзе Якубецкі выехаў у Нямеччыну падчас наступлення Чырвонай арміі. Ягоны далейшы лёс невядомы.[/vc_column_text][vc_single_image image=”400250″ img_size=”large”][vc_column_text]Андрэй Якубецкі (злева) увосень 1920 года падчас падзеяў у Слуцку[/vc_column_text][vc_column_text]Сям’я Якубецкіх паходзіла з вёскі Сухмяні пад Горадняй, фамільны ж некропаль знаходзіцца ў мястэчку Капцёўка на могілках ля праваслаўнай царквы. Там жа нашчадкі дзеяча разам з гарадзенскімі валанцёрамі вырашылі зрабіць сімвалічную магілу па Андрэю Якубецкім, бо ягонае рэальнае месца пахавання і дата смерці дагэтуль невядомыя.[/vc_column_text][vc_single_image image=”400258″ img_size=”large”][vc_column_text]Андрэй і Ніна Якубецкія ў 1928 годзе. Фота з архіву[/vc_column_text][vc_column_text]У Капцёўцы пахаваны бацька Андрэя Якубецкага – Павал Якубецкі, які быў актыўным удзельнікам Таварыства беларускай школы ў Капцёўцы ў міжваенны перыяд. Надпіс на помніку па Паўле зроблены па-беларуску. Тут жа пахаваны брат Андрэя Якубецкага – Міхаіл, які ў свой час вучыўся на беларускіх настаўніцкіх курсах ды прымаў удзел у нацыянальным жыцці 1920-1930-ых гадоў.

Грошы на помнік, як патлумачылі валанцёры, атрымалася сабраць сярод сяброў і знаёмых. Усталёўвалі помнік уласнаручна.[/vc_column_text][vc_single_image image=”400254″ img_size=”large”][vc_column_text]Андрэй і Ніна Якубецкія ў 1940 годзе. Фота з архіву[/vc_column_text][vc_column_text]

«Для нас было важна, каб ініцыятыва была сапраўды «народнай», без удзелу партыяў ды арганізацыяў, – тлумачаць хлопцы. – Не хацелі лішняй палітызацыі, бо гэта справа нашай агульнай памяці, гісторыі ды культуры. Родныя, якіх нам удалося адшукаць, паставіліся прыхільна».

У сямейным архіве Якубецкіх удалося знайсці рэдкія фотаздымкі Андрэя і ягонай жонкі перыяду жыцця ў Латвіі. Дагэтуль здымкі не былі вядомыя навукоўцам ды не фігуравалі ў гістарычных публікацыях. Зрэшты, і сама фігура Якубецкага надалей застаецца незаслужана забытай на фоне больш вядомых «айцоў БНР» ды вайсковых дзеячаў таго часу, лічаць валанцёры.

Сёлета на Дзень герояў, які зʼяўляецца сімвалічнай датай пачатку Слуцкага збройнага чыну, ля помніка ўпершыню з’явіліся кветкі ды знічкі. Валанцёры плануюць у бліжэйшы час асвяціць помнік з удзелам праваслаўнага святара.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў