Пад Гомелем усталявалі крыж «Пакутнікам тваім, Беларусь»


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=abFxkmFqbc4&feature=youtu.be”][vc_column_text]Удзельнікі валанцёрскага летніка «У пошуках страчанага» ўсталявалі памятны крыж ля вёскі Хальч Веткаўскага раёну, на месцы пахаванняў дзяцей «ворагаў народу».

ЛІДЗІЯ ЛЕШЧАНКА, УДЗЕЛЬНІЦА ЛЕТНІКА:

«Прыехалі мы сюды з сябрамі, каб усталяваць крыж на месцы пахавання дзяцей, якія нараджаліся ў турме, якіх нават не хрысцілі і нармальна не пахавалі».

Дзяцей у жаночай турме НКВД для «ворагаў народу», якая размяшчалася ля вёскі Хальч, памірала шмат. Паводле аповедаў мясцовых жыхароў, хавалі іх спачатку на мясцовых могілках, без крыжоў і помнікаў, а калі месца на могілках не стала – скідалі ў агульную яму. У адным з такіх месцаў актывісты гомельскай «Нашай альтэрнатывы» і ўсталявалі талакою памятны крыж.

ЗМІЦЕР ЯКАЎЦАЎ, УДЗЕЛЬНІК ЛЕТНІКА:

«У мяне ў самога дзед быў рэпрэсаваны і ён казаў, што былі такія часы, а зараз мы жывем у іншы час і трэба проста асэнсаваць гэта і проста памянуць. Тым больш, што гэта былі дзеці. Проста пакінуць нейкі знак, можа з часам тут паставяць нешта іншае».

У савецкія часы на гэтым месцы было ўраўленне калгасу, падчас вайны – нямецкая камендатура, у трыццатыя гады мінулага стагоддзя – турма НКВД. Цяпер жа будынак, гісторыя гаспадароў якога цягнецца ад пятнаццатага стагоддзя, занядбаны і разбураецца. Каб яго аднавіць, патрэбныя шматмільённыя інвестыцыі. Для аднаўлення ж памяці часам дастаткова крыжа. Прынамсі для пачатку.

belsat.eu

Стужка навінаў