Пад Чарнобылем зноў гараць лясы




У зоне адчужэння Чарнобыльскай АЭС пачаўся другі за апошнія месяцы пажар.

На тэрыторыі гаспадаркі «Чарнобыльская пушча» 29 чэрвеня загарэліся сухая трава і чарот. Пра гэта паведаміла дзяржаўная служба па надзвычайных сітуацыях Украіны. Агульная плошча пажару склала прыкладна ў 130 гектараў.

Станам на 10:30 30 чэрвеня пажар пашырэнне агню ўдалося затрымаць, піша Espreso.tv са спасылкай на дзяржаўную службу па надзвычайных сітуацыях.

Папярэдні пажар у зоне адчужэння пачаўся ў канцы красавіка. Яго плошча ацэньвалася ў 320 гектараў, нагадвае BBC. Выказваліся апасенні, што агонь можа дабрацца да АЭС, аднак у выніку пажар ліквідавалі.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў