Каля Бранску знайшлі ўнікальную пліту з Пагоняю часоў ВКЛ


Знойдзены ў Свенскім манастыры гістарычны артэфакт нагадаў пра часы, калі бранскія землі былі ў складзе Вялікага Княства Літоўскага.

Белую каменную пліту з выяваю герба ВКЛ знайшлі падчас рэстаўрацыйных працаў. Яна можа датавацца XIV-XV стагоддзем і не падобная на помнікі сярэднявечча, знойдзеныя раней, паведамляе выданне «Брянские новости».

Свенскі манастыр месціцца на беразе Дзісны, за чатыры кіламетры ад Бранску. Быў заснаваны чарнігаўскім князем Раманам у 1288 годзе.

Бранск трапіў у ВКЛ у 1356 годзе, у складзе якога заставаўся да 1500 года. Гісторык Андрэй Янушкевіч звяртае ўвагу на тое, што бранцы ў свой час не хацелі далучацца да Расеі. Сам горад быў узяты войскамі Івана ІІІ падманам, калі мясцовы намеснік Станіслаў Барташэвіч аб’язджаў навакольныя воласці. Ён быў заспеты знянацку, а здраднікі, купленыя маскоўцамі, патаемна ўначы ў адсутнасць намесніка адчынілі браму замку.

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары