Пад Берасцем таксоўка з п'янымі мужчынамі на даху ўрэзалася ў дрэва і паваліла яго


Відавочца запісаў відэа, на якім бачна, як аўта з налепкамі службы «Мандарын» і двума мужчынамі на даху нясецца па лясной дарозе, і на небяспечным завароце злятае з пагорка і ўразаецца ў дрэва.

«Нельга п’яным ездзіць – сто разоў казаў», рэзюмуе аператар інцыдэнту. З запісу вынікае, што ў аварыі ніхто не пацярпеў, акрамя аўтамабіля.

Ці быўкіроўца п’яны і ці вызвалі на месца здарэння ДАІ – невядома. У службе таксапарку «Мандарын» ад каментару  адмовіліся.

ДР belsat.eu відэа ВБ

Стужка навінаў