Пад Берасцем «BMW» трапіў пад МАЗ, кіроўца легкавіка загінула


«BMW» пасля смяротнай аварыі

27 лютага каля 15.30 на аўтадарозе М-1 «Берасце-Менск- мяжа РФ» адбылося трагічнае ДТЗ.

Паводле папярэдніх звестак, 48-гадовая берасцейка, кіруючы аўтам маркі «BMW 530», рухалася ад вёскі Тэльмы ў бок М-1. Пры выездзе на скрыжаванне жанчына сутыкнулася з «МАЗам», якім кіраваў 36-гадовы жыхара Камянецкага раёну. У выніку сутыкнення жанчына памерла на месцы аварыі.

Жанчына была прышпіленая рэменем бяспекі, паведамляе ДАІ Берасцейскай вобласці.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў