Пад Берасцем на «Дажынкі» запрашаюць цягніком з саломы


Дванаццатага верасня па ўсёй Беларусі пройдуць святочныя імпрэзы, прысвечаныя працаўнікам сяла. Рэспубліканскія «Дажынкі» скасавалі ўжо два гады таму, але пакінулі абласныя і раённыя.

Гэтак абласныя «Дажынкі» на Берасцейшчыне прыме Іванава, таксама сваё асобнае свята будзе ў кожным раёне вобласці.

У Берасцейскім раёне гэты разам такім месцам стаў аграгарадок Вялікія Матыкалы, што месціцца за 18 кіламетраў ад Берасця. Наведаць раённыя «Дажынкі» у Вялікіх Матыкалах заклікаюць з дапамогай цягніка з саломы, што ўсталявалі на выедзе з Берасця на Камянецкім коле.

АЛ, belsat.eu

Стужка навінаў