Пад бел-чырвона-белым сцягам. Беларусы трэнуюцца ў лагеры «Азову»


«Там тры сцягі, Адзін – палку «Азоў», адзін украінскі ды адзін – беларускі. Сярод маіх таварышаў, калегаў ёсць людзі розных нацыянальнасцяў, у тым ліку беларусы», – гаворыць адзін з рэкрутаў палку «Азоў» Нацыянальна гвардыі Украіны.

Украінская служба «Радыё свабода» падрыхтавала рэпартаж пад назваю «Як рыхтуюць украінскі спецназ у палку «Азоў». Матэрыял прысвечаны таму, як у трэніровачным лагеры праходзяць падрыхтоўку новыя рэкруты. Паводле прадстаўнікоў «Азову», сярод добраахвотнікаў ёсць беларусы.

Інструктары трэніровачнага лагеру ваявалі на Данбасе ў складзе ўзводу выведкі. Падрыхтоўка рэкрутаў у «Азове» пабудаваная на амерыканскі лад. Цягам двух гадзінаў пасля размінкі рэкруты праходзяць паласу перашкодаў некалькі разоў. Двое інструктараў аналізуюць дзеянні добраахвотнікаў ды выстаўляюць ацэнкі.

Ад моманту, калі паўстаў Цэнтр падрыхтоўкі, праз яго прайшлі каля 500 рэкрутаў.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў