Пад Барысавым сфармавалі асобны атрад - у ім каля 40 жанчын, якіх прызвалі з запасу


На 227-м агульнавайсковым палігоне пад Барысавым разгорнуты асобны медычны атрад з ліку вайскоўцаў запасу. Сярод іх – каля чатырох дзясяткаў жанчын, паведамляе Міністэрства абароны Беларусі.

Атрад прызначаны для медычнага забеспячэння вайскоўцаў падчас палявога выхаду. Акрамя таго, плануецца адпрацоўка практычных навыкаў у правядзенні транспартавання і паэтапнай медычнай дапамогі ўмоўна параненым і хворым.

Нагадаем, 12 сакавіка сакратар Савета бяспекі Станіслаў Зась уручыў міністру абароны абароны Андрэю Раўкову даручэнне Аляксандра Лукашэнкі правесці праверку Узброеных сілаў Беларусі. Праверка ўключае ў сябе правядзенне вучэнняў з баявой стральбою, фармаванне асобнай механізаванай брыгады ды інш.

З запасу прызываецца да 2 тыс. ваеннаабавязаных, у тым ліку 50 жанчын (галоўным чынам медыкі). Прызыў жанчын – выключны выпадак для беларускага войска, гэта асаблівасць цяперашняй праверкі Узброенных сілаў, адзначаюць у Мінабароны.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў