Пачынаюцца рэпетыцыі параду. Куды лепей не сунуцца на машыне?


19 чэрвеня ў Менску пачынаецца падрыхтоўка да параду на 3 ліпеня, зноў будуць перакрываць дарогі. Пра гэта паведамляе «Сталічны транспарт і сувязь».

Пасля 23:00 19 чэрвеня паступова будуць перакрывацца:

  • праспект Машэрава ад вуліцы Чырвонай да вуліцы Ціміразева;
  • вуліца Ціміразева ад праспекту Машэрава да вуліцы Сапёраў;
  • вуліца Сапёраў цалкам;
  • праспект Пераможцаў ад вуліцы Сапёраў да транспартнай развязкі з вуліцай Арлоўскай.

Таксама на адзначаных маршрутах будзе перакрыты рух грамадскага транспарту. Каб нікуды не спазніцца і не нервавацца за стырном, лепей планаваць свой маршрут з улікам гэтай інфармацыі.

ГА, belsat.eu

Стужка навінаў