Пачынаецца суд па справе «Мілкавіты» – з працаўнікоў спрабуюць спагнаць 70 тысяч еўраў


Суд Савецкага раёну Гомля пачне разгляд пазову кіраўніцтва ААТ «Мілкавіта» з патрабаваннем утрымаць з 205 работнікаў прадпрыемства буйную суму нястачы.

Першае паседжанне суду пройдзе 30 траўня ў актавай зале «Мілкавіты».

Нястача ўтварылася з лістапада 2016 па люты 2017 года, яе сума – 141 533 рублі (каля 70 тысяч еўраў). Адказваць за гэта, з пункту гледжання кіраўніцтва заводу, павінны ўсе работнікі цэха натуральнамалочнай прадукцыі – аж да прыбіральшчыц і грузчыкаў. Калі пазоў задаволяць у поўным абʼёме, то ў сярэднім кожны з 205 супрацоўнікаў «Мілкавіты» мусіць выплаціць прадпрыемству больш за 340 еўра.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў