«Пачынаем дурыцца». Лукашэнка – пра аднаўленне мяжы з Расеяй


Кіраўнік Беларусі каментуе памежную зону на мяжы Беларусі і Расеі праз шэсць месяцаў яе ўвядзення.

Аляксандр Лукашэнка бачыць небяспеку ў аднаўленні Расеяй памежнай зоны з нашай краінай.

«Ёсць недавер ужо да нас. У гэтым сурʼёзная небяспека, мы пачынаем каціцца назад», – сказаў Лукашэнка.

«Пачынаем дурыцца на мяжы: расейцы вывелі памежнікаў, мытнікі пачынаюць сябе паводзіць незразумела як – блакуюць тавары, а людзей з трэціх краін пускаюць праз міжнародныя пункты пропуску», – заявіў Лукашэнка ў эфіры каналу «Россия 24».

Паводле Лукашэнкі, у беларуска-расейскіх стасунках «назіраецца адмоўная дынаміка». Ён адзначыў, што Беларусь і Расея «страцілі на многіх напрамках», а па некаторых пытаннях – «дапускаюць адкаты».

Памежная зона на беларуска-расейскай мяжы пачала дзейнічаць 7 лютага. Гэтак Расея адрэагавала на ўвядзенне Менскам пяцідзённага безвізу для грамадзянаў 80 краінаў.

ДД

Стужка навінаў