Пабачыўшы аўта, пачаў уцякаць... У Скідзелі машына збіла падлетка на пераходзе


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI2MjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjI0MTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGc2ZzMzUteTVPZDglMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]На пераходзе са слабым асвятленнем у цемень ды дождж «Аўдзі» на хуткасці збіла хлопца ў Гарадзенскай вобласці.

Маладзён раніцаю 17 лістапада пераходзіў пешаходны пераход на вуліцы Леніна ў Скідзелі. У гэты час да перахода набліжалася «Аўдзі». Сцяміўшы, што кіроўца не мае намеру спыняцца, падлетак спрабаваў уцячы – аднак не атрымалася, падае сайт ДАІ Гарадзенскай вобласці.

У пацярпелага была траўмаваная нага, але ад шпіталізацыі ён адмовіўся. Кіроўца спаслаўся на додж і цемру пры тлумачэннях, чаму не прытармазіў.

Сіноптыкі не прагназуюць паляпшэння ўмоваў надвор’я. Пешаходам варта быць больш пільнымі, не выходзіць на дарогі і абавязкова выкарыстоўваць святлоадбівальныя элементы, кіроўцы мусяць скідаць хуткасць перад любым пешаходным пераходам і быць напагатове спыніцца.

МЯ, паводле gaigrodno.by[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў