Пабачыла свет настольная гульня «Мова»


Зрабіць крок да мовы. Сёння ў продажы зʼявілася настольная гульня, якая мае дапамагчы беларусам загаварыць на роднай мове.

«Мова» – гэта сумесны праект аўтараў першай беларускай настольнай гульні «Паўстанцы» і курсаў «Мова Нанова». Грошы на яе выданне збіралі на сайце talaka.by – фінансава падтрымалі праект больш за сто чалавек. Стваральнік гульні Антон Янкоўскі кажа, што «Мова» – гэта перш за ўсё адукацыйны праект.

Апошнім часам беларускамоўныя настолькі сталі надзвычай папулярнымі: апроч «Паўстанцаў» ужо пабачылі свет «Казачнік» – аналаг расейскага «Імаджынарыума», прысвечаная бітве пад Воршай гульня «1514», а таксама гульні «Яшчарка» ды «Разам».

Гульня ўжо выйшла накладам дзве тысячы асобнікаў, набыць яе можна ў Менску ды Горадні, а таксама замовіць дастаўку поштаю. Цягам наступнага году аўтары «Мовы» плануюць зрабіць дзіцячы дадатак да гульні, а таксама выпусціць новую, якая будзе мець назву «Гаспадар цмокаў».

НХ, Белсат

Стужка навінаў