Паўаголеныя сноўбардысткі ў Расеі зняліся на фоне Вечнага агню


[vc_single_image image=”0″ img_size=”large”]

Паліцыя Кемерава высвятляе ўдзельнікаў фотасесіі на фоне мемарыялу «Вечны агонь» і помніку воінам-землякам, якія загінулі ў Вялікай Айчыннай вайне. Як піша lenta.ru, фотаздымак з дзвюма паўаголенымі дзяўчатамі з’явіўся ў сацсетцы «Вконтакте» 15 траўня.

Пад здымкам быў подпіс – «Для кемераўцаў, якія занудзіліся па Шэрэгешу» (так называецца недалёкі лыжны курорт, дзе турысты часта ладзяць паўаголеныя заезды).

Кемераўская паліцыя заклікае сведкаў фотасесіі, а таксама тых, хто што-небудзь ведае пра яе ўдзельніц, звярнуцца ў дзяжурную часць.

Нагадаем, што 23 красавіка ў інтэрнэце з’явілася відэа, на якім дзяўчаты выконваюць эратычны танец на фоне мемарыяльнага комплексу «Малая зямля», усталяванага ў памяць аб палеглых у бітвах за Новарасійск падчас Вялікай Айчыннай вайны. 25 красавіка Кастрычніцкі раённы суд Новарасійску прыцягнуў да адміністратыўнай адказнасці пяць дзяўчат, што зняліся ў роліку. Адна з іх атрымала 15 содняў арышту, астатнія па 10 содняў і штрафы.

ЮВ, паводле euroradio.fm, lenta.ru

Стужка навінаў