Дзяржаўны сакратарыят Савета Бяспекі ў адпаведнасці з даручэннем Аляксандра Лукашэнкі праводзіць праверку Узброеных сіл Беларусі. Адпаведнае распараджэнне міністру абароны Андрэю Раўкова ўручыў 12 сакавіка кіраўнік Савета бяспекі Станіслаў Зась.
Адзначаецца, што кантролі падвяргаюцца падраздзялення розных відаў і родаў войскаў: выведкі, ракетных войскаў і артылерыі, механізаваных, зенітных ракетных войскаў, авіяцыі, у тым ліку з правядзеннем з імі вучэнняў з баявой стральбою.
Будзе праверана сістэма мабілізацыі войскаў, у тым ліку гатоўнасць сфармаваць асобную механізаваную брыгаду і яе здольнасць самастойна выконваць задачы па прызначэнні. З запасу прызываецца да 2 тыс. ваеннаабавязаных.
Асаблівая ўвага будзе нададзена ацэнцы магчымасцяў сіл і сродкаў ВПС і войскаў СПА «па прыкрыцці адміністрацыйна-прамысловых раёнаў і перадухіленні актаў паветранага тэрарызму». Асобна правяраюцца пытанні воінскай дысцыпліны ў войсках, а таксама стан узбраення і тэхнікі ў баявых вайсковых частках і на базах захоўвання, паведамляе БелТА.
ІІ, belsat.eu