Па ўсёй Расеі пасля ананімных званкоў эвакуююць школы, вакзалы, гандлёвыя цэнтры


У буйных гарадах па ўсёй Расеі 11-12 верасня ў масавым парадку эвакуююць гандлёвыя цэнтры, школы, ВНУ і адміністрацыйныя будынкі з-за ананімных званкоў аб закладзеных бомбах і падазроных прадметах.

У некаторых рэгіёнах супрацоўнікі праваахоўных органаў паведамілі журналістам, што праводзяцца вучэнні. У іншых рэгіёнах улады сцвярджаюць, што ніякіх вучэнняў няма.

Няпоўны спіс гарадоў і будынкаў, дзе за апошнія два дні была праведзена эвакуацыя, выглядае так:

  • Перм: дзевяць школ, чыгуначны вакзал, аўтавакзал, два гандлёвых цэнтры, адміністрацыя горада і гарадская дума
    Красноярск: сем крам і гандлёвых цэнтраў
    Уладзівасток: пяць гандлёвых цэнтраў, аўтавакзал і інтэрнат
    Чэлябінск: 10 гандлёва-забаўляльных цэнтраў
    Магадан: два кінатэатра, рынак, чатыры школы і дзве ВНУ
    Екацерынбург: аўтавакзал, гандлёвы цэнтр і дзелавой цэнтр
    Стаўрапаль: адміністрацыя горада, краявая дума, гандлёвыя цэнтры, школы, універсітэты і інтэрнаты
    Уфа: сем гандлёвых цэнтраў
    Омск: адміністрацыя горада, аддзяленне Пенсійнага фонду, кінатэатры, школы, гандлёвыя цэнтры, гасцініцы
    Бранск: больш за 10 гандлёвых цэнтраў
    Новасібірск: аўтавакзал, гасцініца і клубы
    Разань: 11 гандлёвых цэнтраў
    Паўднёва-Сахалінск: гандлёвыя цэнтры, мэрыя і абласны ўрад

Партал Ура.ру таксама паведамляе пра масавыя праверкі на дарогах у Сургуце.

КА, belsat.eu, паводле meduza.io

Глядзі таксама
Каментары