Па ўсёй Беларусі арыштавалі больш за 20 гандляроў спайсамі


У Менску і вобласці, а таксама на Віцебшчыне, Магілёўшчыне і Гомельшчыне супрацоўнікі падраздзялення МУС па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі затрымалі больш за 20 асобаў. Іх падазраюць у гандлі наркотыкамі (спайсамі) праз інтэрнэт.

Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі.

У вынікі доўгатэрміновай аператыўнай распрацоўкі праваахоўнікі арыштавалі кіраўнікоў крымінальнай структуры, ключавых пастаўшчыкоў наркотыку ў Беларусь, а таксама «закладчыкаў». Наркотык перавозілі, схаваўшы яго, у тым ліку, у дзверы аўтамабіля. Усяго гаворка ідзе пра кілаграмы спайсаў, прызначаныя для рэалізацыі праз інтэрнэт на тэрыторыі нашай краіны.

Паводле сілавікоў, адмысловым сайтам кіравалі «з-за межаў Беларусі», пасля арыштаў у сацыяльных сетках з’явіўся допіс: «Прывітанне ўсім! У Рэспубліцы Беларусь больш не працуем. Пераехалі ўсёй камандай у Расейскую Федэрацыю».

 

КА, belsat.eu

Стужка навінаў