Па падазрэнні ў здрадзе арыштаваныя вышэйшыя чыны Службы бяспекі Украіны


Служба бяспекі Украіны расследуе шэраг крымінальных справаў у дачыненні да сваіх таварышаў па службе, якія падазраюцца ў здрадзе. Сярод падазраваных – вышэйшыя чыны ўкраінскіх спецслужбаў, заявіў кіраўнік СБУ Васіль Грыцак.

«Цяпер расследуецца больш за 40 крымінальных спраў у дачыненні да нашых супрацоўнікаў (за здраду – рэд)», – сказаў Грыцак у інтэрвю «Пятаму каналу» ўкраінскага тэлебачання, інфармуе interfax.by.

«У нас ёсць арыштаваныя генералы, палкоўнікі Службы бяспекі, якія здрадзілі інтарэсам дзяржавы», – дадаў кіраўнік СБУ.

У прыватнасці, Грыцак нагадаў, што на мінулым тыдні быў затрыманы палкоўнік, які служыў у контрвыведцы, што «мае на мэце лавіць шпіёнаў, але гэты чалавек працаваў у інтарэсах Расеі».

МЯ, паводле interfax.by

Стужка навінаў