Па амністыі на волю выйдзе 2200 чалавек. Статкевіча не выпусцяць


Уступіў у сілу Закон «Аб амністыі ў сувязі з 70-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў».

Як паведамляе ў МУС, установы крымінальна-выканаўчай сістэмы прыступілі да яго выканання. Па папярэдніх падліках, з месцаў пазбаўлення волі будуць вызваленыя 2200 чалавек.

Пад сёлетнюю амністыю таксама не трапляюць асуджаныя за «арганізацыю масавых беспарадкаў». Менавіта па гэтым артыкуле адбывае пакаранне экс-кандыдат у прэзідэнты Мікола Статкевіч.

«А калі дадаць сюды, што ён з’яўляецца злосным парушальнікам дысцыпліны і быў пераведзены з калоніі ў турму, то пад амністыю ён не трапляе двойчы», – заявіў у размове з «Еўрарадыё» начальнік аддзела па наглядзе за законнасцю выканання крымінальных пакаранняў Генеральнай пракуратуры Юрый Гарошка.

Затое пад амністыю трапляюць усе, хто цалкам кампенсаваў нанесеную шкоду. Па словах начальніка ўпраўлення выканання прысудаў Дэпартамента па выкананні пакаранняў МУС Беларусі Жаны Бытурыцкай, летась такія злачынцы сплацілі больш за 10 мільярдаў рублёў кампенсацыі.

ЮВ, belsat.eu, паводлеej.by

Стужка навінаў