П’юць або з’язджаюць з глузду: як жывуць беларусы, якія ваявалі ў Афганістане

Wideo

Глядзіце першы сюжэт з праграмы «Маю права», прысвечаны тым, хто ваяваў у Афганістане

Яны ваявалі ў Афганістане, а цяпер сядзяць без працы, страціўшы большасць ільготаў. 15 лютага – Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Апошняя калона савецкіх войскаў пакінула Афганістан 15 лютага 1989 года. Праз гэтую вайну прайшлі амаль 29 тысяч грамадзянаў нашае краіны. За час канфлікту загінулі больш за 700 беларускіх ваяроў-інтэрнацыяналістаў.

Ці атрымалася ў тых, хто вярнуўся на Радзіму, распачаць новае жыццё пасля ваеннай траўмы?

«Сёння адсоткаў 70 тых, з кім перапісваюся, без працы сядзяць. Або выпіваюць, або з глузду з’язджаюць», – гаворыць праваабаронца Алег Воўчак, які таксама ваяваў у Афганістане.

У 2008 годзе ветэранаў вайсковых дзеянняў, што не мелі раненняў і кантузіяў, пазбавілі большасці сацыяльных гарантыяў. Да таго ж ветэраны Афганскае вайны падзеленыя на некалькі катэгорыяў, у залежнасці ад таго, ці былі яны параненыя і кантужаныя. Удзельнікі таго вайсковага канфлікту кажуць, што ім патрэбная рэальная праграма рэабілітацыі ды дапамогі, а не падзел на групы.

Глядзі таксама
Каментары