П'яны жыхар Гарадзеншчыны згубіўся ў лесе. Яго знайшлі і аштрафавалі


Мужчына ў стане алкагольнага апʼянення вяртаўся з працы і вырашыў скараціць шлях дадому – пайшоў праз лес.

Праз некаторы час мужчына зразумеў, што заблукаў і патэлефанаваў у МНС.

Неўзабаве ратавальнікі знайшлі мужчыну. За парушэнне забароны на наведванне лясоў яго аштрафавалі, паведамляе гарадзенскае рэгіянальнае выданне «Перспектыва».

Здарэнне адбылося на тэрыторыі Скідзельскага лясгасу.

Нагадаем, што ў звязку з высокай пажарнай небяспекай у шэрагу раёнаў краіны ўвялі забарону на наведванне лясоў.

Інтэрактыўная мапа раёнаў, у якіх забаронена наведваць лясы, па спасылцы.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў