Пʼяны польскі кіроўца пратараніў легкавы аўтамабіль пад Смалявічамі


У выніку ДТЗ загінулі дзве асобы і яшчэ дзве, у тым ліку дзіця, атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.

Аварыя здарылася 25 верасня на 2 кіламетры трасы Слабада – Паперня – Радашковічы ў Смалявіцкім раёне.

Паводле Следчага камітэту, 51-гадовы грамадзянін Польшчы, кіруючы грузавым аўтамабілем «Рэно Магнум», выехаў на паласу сустрэчнага руху і ўрэзаўся ў «Сузукі Балена».

У дачыненні да паляка завялі крымінальную справу – парушэнне ПДР, што пацягнула па неасцярожнасці смерць двух асобаў. Мужчыну затрымалі, у яго крыві выяўлена 0,23 праміле алкаголю.

ДР belsat.eu паводле sk.gov.by

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары