П'яны пенсіянер спрабаваў уцячы ад ДАІ на самаробным трактары


Інспектары ў Камянецкім раёне зладзілі пагоню за кіроўцам, які «не вельмі роўна» ехаў па дарозе.

Для затрымання транспартнага сродку супрацоўнікі ДАІ выкарысталі пробліскавыя маячкі чырвонага і сіняга колеру, а таксама гукавыя сігналы, аднак трактарыст праігнараваў і паспрабаваў уцячы.

Пераслед бегляка цягнуўся нядоўга: мужчыну затрымалі ў лесе.

Трактарам без рэгістрацыйных знакаў кіраваў нецвярозы 62-гадовы пенсіянер, на якога склалі адміністрацыйны пратакол.

ДР belsat.eu паводле gaibrest.by

Стужка навінаў