П'яны кіроўца ехаў на трактары, ахопленым агнём


Фота: uvd.vitebsk.gov.by

У Рассонскім раёне згарэў трактар, якім кіраваў п’яны мужчына.

Пра здарэнне ў міліцыю паведаміла кіраўніцтва ААТ «Расонскі аграсервіс», якому належыць транспартны сродак.

Калі праваахоўнікі прыехалі на месца пажару, то трактар ужо амаль патушылі, ён цалкам выгарэў. Побач знаходзіўся і кіроўца, які быў за стырном. Міліцыянты засумняваліся, што ён цвярозы і праверылі на алкатэстары. Прылада паказала 2 праміле.

«Высветлілася, што ў гэты дзень трактар ​​быў задзейнічаны на падвозе вады для патрэбаў прадпрыемства. Тэхніка была знішчаная агнём цалкам. Сума шкоды пры гэтым склала амаль 44300 рублёў», – распавялі ў Віцебскім УУС.

Хутчэй за ўсё трактар загарэўся праз тое, што кіроўца не зняў яго з ручнога тормазу і паехаў.

ГА, belsat.eu

Стужка навінаў