Літва зацвердзіла амбітны план змагання са шкоднымі звычкамі


Кабінет міністраў Літвы прыняў падрыхтаваны Мінздравам краіны праект міжведамаснага плана дзеянняў па перадухіленні алкагалізму, наркаманіі і палення.

У праекце пазначаныя мэты на бліжэйшыя тры гады.

Прапанаваныя рашэнні заснаваныя на прынцыпе «здароўе ва ўсіх галінах палітыкі», піша выданне naujienos.lt.

Да 2021 году штогод плануецца зніжаць ужывання алкаголю на 1 літр сярод жыхароў старэйшых за 15 гадоў. Таксама штогод зніжаць на 5 % колькасць алкагольных псіхозаў і звязаную з паленнем смяротнасць ад злаякасных пухлін, стабілізаваць ужыванне наркотыкаў.

Акрамя таго, у мэтах і стопрацэнтнае ўкараненне ва ўсіх школах праграмаў перадухілення ўжывання псіхатропных рэчываў, прадугледжанае лячэнне ўсіх ВІЧ-інфіцыраваных асобаў у тым ліку і ў месцах пазбаўлення волі.

Паводле міністра аховы здароўя Літвы Аўреліюса Верыгі, вельмі важна зніжаць маштаб шкодных звычак, паколькі гэта адзін са спосабаў стварэння здаровага грамадства. На гэта прадугледжана «26 інструментаў, што дапамогуць людзям змагацца са шкоднымі звычкамі», адзначыў міністр.

Прадугледжаныя меры будуць рэалізоўваць яшчэ 6 міністэрстваў і 4 урадавых установы. Таксама прапануецца актыўна падключацца і самакіравання. На рэалізацыю плана вылучаецца больш за 27 млн. еўраў, якія будуць выкарыстаныя як для зніжэння незаконнага абароту, так і ўжывання псіхатропных рэчываў.

Літва і Беларусь – адныя з самых пітушчых краінаў

У 2016 годзе Літва была прызнаная самай пітушчай краінай свету.

Пра гэта заявіў прадстаўнік Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Гаўдэн Галеа. У 2016 годзе адзін жыхар гэтай краіны ў сярэднім выпіў 16 літраў алкаголю.

Беларусь тады замацавалася на другой прыступцы сумнага рэйтынгу – у нашай краіне на той момант прыпадала каля 15 літраў алкаголю ў год.

Пасля Белстат зацвердзіў новую методыку разліку спажывання алкаголю.
Згодна з дакументам, з аб’ёму спажывання алкагольных напояў у натуральным выключаецца турыстычнае спажыванне, якое цяпер разлічвацца ў адпаведнасці з «міжнароднымі рэкамендацыямі ў галіне статыстыкі турызму».

НМ, belsat.eu, паводле Delfi

Глядзі таксама
Каментары