П’яная рэнтгенолаг у Омску пагражала заразіць пацыентаў ракам

video

Відавочцы запісалі аматарскае відэа, на якім лабарантка-рэнтгенолаг гарадской паліклінікі № 1 нецвярозаю прымала пацыентаў.

Паводзіны жанчыны цяжка назваць адэкватнымі. Нягледзячы на відавочны стан алкагольнага апʼянення, Антаніна Косарава спрабавала рабіць рэнтгенаўскія здымкі, нецэнзурна лаялася і пагражала заразіць ракам.

«Перад мной дзяўчынка гадоў 18. Дык лекар ёй крычала, што без дзяцей яе можа пакінуць, «з ракам адсюль сыдзеш». Потым мы з сябрам зайшлі і зразумелі, што яна пʼяная», – распавёў адзін з наведнікаў паліклінікі LifeNews.

Паводле Вячаслава, ён трапіў у больніцу а 11 гадзіне вечара, перад ім у чарзе на рэнтгенбылі пяць чалавек.

З-за таго, што медык не магла зрабіць якасны здымак, пацыентам прыходзілася па некалькі разоў паўтараць шкодную працэдуру.

Мужчына выклікаў праваахоўнікаў, якія таксама пацвердзілі, што лекар была пʼяная.

На інцыдэнт адрэагаваў галоўны доктар паліклінікі, які назваў інцыдэнт «абуральным» і паабяцаў звольніць медычнага працаўніка.

«Яна лабарант, яна гэтыя медычныя моманты наагул трактаваць не можа, у яе нават адукацыі для гэтага няма», – сказаў Каваленка.

ДР, belsat.eu

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары