Оўбама і супрацоўнікі Белага дому ўзялі ўдзел у рэкламнай кампаніі «Зорных войнаў»

photo

Выхад на экраны новага эпізоду фільму суправаджаецца маштабнаю рэкламнаю кампаніяй, якая закранула нават прэзідэнта.

«Добра, я зрабіў усё, каб пайсці глядзець «Зорныя войны», – заявіў Барак Оўбама, заканчваючы прэс-канферэнцыю.

На ёй абмяркоўвалася шырокае кола пытанняў, сярод якіх тэрарызм і змена кліматычных умоваў.

Адміністрацыя амерыканскага прэзідэнта зладзіла паказ 7 эпізоду кінасагі для семʼяў, якія страцілі сваіх сваякоў у вайсковых дзеяннях.

Падчас прэс-канферэнцыі ў залу таксама ўкаціўся робат «R2D2» – персанаж эпапеі Джорджа Лукаса.

Раней на гэтым тыдні прэс-сакратар Белага Дому Джош Эрнест заявіў, што амерыканскі прэзідэнт, хутчэй за ўсё, будзе глядзець фільм.

НМ, belsat.eu, паводле Esquire.com

Глядзі таксама
Каментары