Онлайн-трансляцыя наўпроставай лініі з Пуціным: «Нашая задача – зменшыць беднасць удвая»


Штогадовая спецыяльная праграма «Наўпроставая лінія з Уладзімірам Пуціным» пачалася апоўдні паводле маскоўскага часу. Прэс-служба Крамля паведамляла, што «кіраўнік дзяржавы адкажа на пытанні, якія цікавяць грамадзянаў, якія тычацца грамадска-палітычнага і сацыяльна-эканамічнага жыцці краіны, а таксама міжнароднай абстаноўкі».

Задаць пытанне Уладзіміру Пуціну можна праз сацыяльныя сеткі, СМС, па тэлефоне. Зрабіць гэта можна будзе да канца наўпроставай лініі вось тут – «Наўпроставая лінія з Уладзімірам Пуціным». Паводле інфармацыі арганізатараў, на пачатак прэс-канферэнцыі, першай з пачатку чарговага прэзідэнцкага тэрміну, было прынята каля 2 мільёнаў пытанняў. Пры гэтым у студыі прысутнасць гледачоў не прадугледжаная.

Фота kremlin.ru

Прэс-служба Крамля паведамляла, што сярод папулярных тэмаў: пытанні эканомікі, у прыватнасці рост коштаў на бензін, барацьба з беднасцю, міжнародная палітыка, пытанні аховы здароўя.

У Twitter.com прапанавалі напісаць пытанне Пуціну, каб пасля параўнаць з зададзенымі.

Скриншот twitter.com

скрыншот twitter.com

Сярод пытанняў:

Уладзімір Уладзіміравіч, чаму вы не адказваеце на пытанні?

Калі Расея будзе вылучаць грошы на Расею?

Пытанне не да Пуціна, да народа: доўга трываць будзеце?

Калі Крымнаш то чаму «Сбербанк» там не працуе?

Засталося адно пытанне: чаму на ўсе ўжо зададзеныя пытанні няма выразных адказаў?

14:17. Вядоўца прапанаваў Уладзіміру Пуціну бліц-апытанне. З яго пазнаем: што гаспадар Крамля лічыць, што валодае добрым пачуццём гумару і часта смяецца трэба сабой; лічыць, што кожны чалавек нараджаецца з верай у Бога; неабходна ахвяраваць «асабістай сферай», каб быць прэзідэнтам, але гэта кампенсуецца разуменнем таго, «што займаешся вельмі важнай і ўнікальнай справай».

14:10. Гучаць пытанні па сістэме аховы здароўя – недахоп кваліфікаваных спецыялістаў у рэгіёнах, паліклінік і больніц. Напрыклад, жыхары гораду Струніна скардзяцца, што на 30 тысяч чалавек ёсць толькі адна больніца.

13:38. Пытанне пра акупаваныя Расеяй тэрыторыі Украіны: што, калі Кіеў скарыстаецца ЧС для правядзення «правакацыяў» на тэрыторыі самаабвешчаных ЛНР і ДНР? Пуцін адводзіць тэму ў няздольнасць уладаў Украіны ўзяць сітуацыю пад кантроль, іх непапулярнасць на захопленых тэрыторыях:

«Украінскія ўлады не ў стане вырашыць праблемы ЛНР і ДНР. У тым ліку таму, што ім не патрэбныя выбарнікі з гэтых тэрыторый».

13:30. Тэма супрацьстаяння Расеі і дэмакратычнага свету працягваецца. Пытанне – ці будзе адказ на абвінавачванні ў атручванні Скрыпалёў? Пуцін працягвае зададзеную раней лінію – пацверджання датычнасці Крамля няма. І, паколькі доступу да следства ў Масквы няма, сказаць што-небудзь канкрэтнае складана.

13:20. Зноў пытанне пра ўціск рускамоўнага насельніцтва – у гэты раз у Латвіі. На прапанову ўвесці санкцыі Пуцін адказвае:

«Сродкі, якімі мы павінныя абараняць сваіх грамадзянаў, павінныя быць такімі, каб не нашкодзіць ім».

13:16. Пуцін адказвае на пытанне, ці будзе трэцяя сусветная вайна, жартам – калі гэта і здарыцца, то чацвёртую будуць весці камянямі і палкамі. І зноў вінаватым у парушэнні крохкай раўнавагі і распальнікамі варожасці называе ЗША.

Як заўважыла вядоўца праграмы «Вось так»: цікавая колеравая гама нарадаў вядоўцаў:

12:52. Да тэмы Чэмпіянату свету па футболе – што будзе з інфраструктурай пад мерапрыемства? Уладзімір Пуцін прыводзіць у прыклад Сочы, нібыта ўся яна эфектыўна выкарыстоўваецца.

12:35. Жарт ў студыі – Уладзіміру Пуціну паказалі мем:

Скрыншот з сайту «Россия 24»

12:31. Чарговае абяцанне ад Пуціна:

«Нашая задача – паменшыць беднасць у два разы!»

12:11. Першае пытанне – якая «паласа» цяпер у Расеі? Пуцін традыцыйна паведамляе, што Расея рухаецца ў правільным кірунку, растуць прамысловасць, сельская гаспадарку, золата-валютныя рэзервы:

«У нас стабільныя, добрыя ўмовы для развіцця эканомікі. Працягвае расці працягласць жыцця, заработныя платы выраслі на 1,8%. Вядома, я адразу абмоўлюся: не кожны чалавек гэта на сабе адчувае, але ў цэлым, гэта аб’ектыўная статыстыка».

12:07. Пуцін з’явіўся ў студыі пад апладысменты аператараў колл-цэнтра.

Стужка навінаў