Онлайн нобэлеўскай лекцыі Святланы Алексіевіч: Час надзеі змяніў час страху. Час павярнуў назад


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGYVFJMlFQSy1uUVElMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]

[/vc_column_text][vc_column_text]

[/vc_column_text][vc_column_text]Святлана Алексіевіч скончыла чытаць сваю нобэлеўскую лекцыю. Заля апладзіруе стоячы.

«Я на гэтай трыбуне не адна, побач са мной сотні галасоў. Яны заўсёды са мной, з самага дзяцінства. Ні ў каго не было ні бацькоў, ні братоў, ні сыноў. Загінуў кожны чацверты. Пасля вайны Беларусь была краінай жанчын. Але яны гаварылі не пра вайну, а каханне. Я ведала з дзяцінства, што такое каханне».

Святлана Алексіевіч распавядае гісторыі ейных галасоў – пра жыццё, смерць і каханне. На цырымонію сабралася шмат людзей. Вядоўца прадстаўляе Святлану Алексіевіч і прамаўляе па-шведску. Перакладчыца сінхронна тлумачыць пісьменніцы.

Я люблю як кажа чалавек. Адзінокі чалавечы голас.

Мой шлях да гэтай трыбуны заняў 40 гадоў. Не заўсёды ён мне быў пад сілу. Ад чалавека да чалавека. Шмат разоў я хацела забыць гэтыя галасы. І плакаць ад радасці, што пабачыла прыгожага чалавека, таксама хацела.

Мы жылі ў краіне, дзе вучылі смерці. Вучылі любіць чалавека са зброяй.

Мы выраслі сярод катаў і ахвяраў.

Я напісала пяць кніг, але мне падаецца ўсё гэта адна кніга. Чырвонай імперыі няма, а чырвоны чалавек застаўся.

Усе мае каханыя былі з саўка. Але я не магу іх так назваць. Усе яны маглі пражыць іншае жыццё, але пражылі савецкае.

Праўда трэба даваць так як есць. Тут патрэбная зверхлітаратура. Мяне заўсёды мучыла, што праўда раздробленая і не ўмяшчаецца ў адно сэрца.

Мяне цікавіць гісторыя душы, быт душы.

Не раз чула, што тое, што я пішу – не літаратура, а дакумент. А што такое літаратура, хто мне адкажа на гэтае пытанне?

Мяне цікавіць маленькі вялікі чалавек, таму што пакуты яго павялічваюць. Тое, што з намі адбываецца не асэнсавана.  Трэба гэта прагаварыць.

Прабіцца да чалавечай душы цяжка. Яна засмечаная забабонамі стагоддзя, яго прыхільнасцямі і падманамі. Тэлевізарам і газетамі.

Мая кніга пра тое, што вайна – гэта забойства. Як хутка на вайне чалавечае жыццё ператвараецца ў нішто.

Дакументы – жывыя істоты. Яны мяняюцца разам з намі.

Я ўпэўнена, што такіх дзяўчат, як у 40-я гады, больш ніколі не будзе. Наш галоўны капітал – пакуты. Чаму яны не канвертуюцца ў свабоду?

Вайна – параджэнне мужчынскай прыроды.

Я пыталася ў сябе, якую кнігу пра вайну я хацела б напісаць. Хацела б напісаць пра чалавека, які не страляе, не можа стрэліць у іншага чалавека, якому сама думка пра вайну прыносіць пакуты. Дзе ён? Я яго не сустрэла.

На маіх вачах чарнобыльскі чалавек ператварыўся ў чарнобыльскага. У Афганістане, хлопец мне крычаў: «Што ты, жанчына, можаш зразумець пра вайну? Хіба людзі так паміраюць на вайне, як у кнігах і кіно? Там яны паміраюць прыгожа, а ў мяне ўчора сябра забілі, куля трапіла ў галаву. Ён яшчэ метраў дзесяць бег і лавіў свае мазгі…»

Перад «чырвоным» чалавекам стаялі сотні пытанняў, ён перажываў іх у адзіноце. Ніколі ён не быў такі адзінокі, як у першыя дні волі. Вакол мяне былі узрушаныя людзі. Я іх слухала…

Раней наш свет яшчэ дзяліўся на тых, хто сядзеў і хто саджаў, сёння дзяленне на славянафілаў і заходнікаў, на нацыянал-здраднікаў і патрыётаў. А яшчэ на тых, хто можа купіць і хто не можа купіць. Апошняе, я б сказала, самае жорсткае выпрабаванне пасля сацыялізму, таму што нядаўна ўсе былі роўныя.

Два галоўных рускіх словы: вайна і турма. Скраў, пагуляў, сеў … выйшаў і зноў сеў…

Бяру на сябе смеласць сказаць, што мы ўпусцілі свой шанец, які ў нас быў у 90-ыя гады.

Час надзеі змяніў час страху. Час павярнуў назад …

Тут можна пачытаць поўны тэкст лекцыі Алексіевіч.  Бруская пісьменніца Святлана Алексіевіч а 19:30 па менскім часе пачне чытаць Нобэлеўскую лекцыю па літаратуры ў Шведскай Акадэміі.

Здымачная група «Белсату» знаходзіцца гэтымі днямі ў Стакгольме. У чацвер мы адзіныя сярод беларускіх тэлеканалаў пакажам уручэнне Нобэлеўскай узнагароды Святлане Алексіевіч.[/vc_column_text][vc_column_text]

[/vc_column_text][vc_column_text]Прамовы лаўрэатаў уваходзяць у гісторыю літаральна – Шведская акадэмія публікуе гэтыя тэксты ў сваіх зборніках. Зрэшты, нобэлеўскія лекцыі самі становяцца літаратурай – выступы Гюнтэра Граса, Іосіфа Бродскага і Віславы Шымборскай сталі папулярнымі і цытаванымі лонг-рыдамі.

Ужо вядома, што ў сваім выступе Алексіевіч будзе казаць, між іншым, пра тое, аб чым пісала ў сваіх кнігах і пра тое, што ў іх не ўвайшло – між іншым, пра Чарнобыль і Афганістан.

Чытайце таксама>>> «Чаму я павінная з’язджаць? Няхай улады з’язджаюць». Размова «Белсату» са Святланай Алексіевіч (відэа)

ДД, belsat.eu

[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў