«Офіцер ХУІНа мене побив»: экс-мэр Славянку паскардзілася на пабоі ў СІЗА


Былая мэр украінскага гораду Славянск Нэля Штэпа знаходзіцца ў харкаўскім СІЗА. Яе абвінавачваюць у пасяганні на тэрытарыяльную цэласнасць Украіны і ўдзел у тэрарыстычнай арганізацыі.

Адвакат Штэпы апублікаваў у сваім «Facebookʼу» ліст экс-кіраўніка славянскай мэрыі, адрасаваны міністру юстыцыі Украіны.

У лісце Нэля Штэпа напісала: «24 чэрвеня 2017 году афіцэр афіцэр ХУІНа (рас. Харкаўскае ўпраўленне выканання пакаранняў – заўв. Belsat.eu) пабіў мяне».

Экс-кіраўніцы гарадской адміністрацыі Славянску пагражае пажыццёвае зняволенне за супрацу з прадстаўнікамі прарасейскіх баевікоў, якія захапілі горад у 2014 годзе.

Штэпу затрымалі ў ліпені 2014 года. У судзе яна заявіла, што заклікала Уладзіміра Пуціна ўвесці армію ў Славянск пад пагрозай тэрарыстаў, якія білі яе ў палоне, а інтэрвʼю для расейскіх выданняў яна давала «пад руляй аўтамата».

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў