Оўбама: гісторыя Нямеччыны паказвае, што ворагі могуць стаць саюзнікамі


Паводле кіраўніка Белага Дому, краіны, якія былі супернікамі, могуць станавіцца партнёрамі.

Адпаведную заяву прэзідэнт ЗША зрабіў на сумеснай прэс-канферэнцыі па выніках перамоваў з канцлерам Германіі Ангелай Мэркель.

Пры гэтым ён заявіў, што ЗША вывучаюць магчымасць паставак абарончых узбраенняў Украіне, у выпадку калі дыпламатычныя намаганні спыніць крызіс будуць марнымі.

«Расея працягвае закідваць на ўсход Украіны танкі, БТР і цяжкую артылерыю, у той час як сепаратысты, якіх падтрымлівае Масква, захопліваюць усё новыя тэрыторыі, і тысячы ўкраінцаў вымушаны пакідаць свае дамы. Гэта – факты».

Па дадзеных ААН, у перыяд з 31 студзеня па 5 лютага ў зоне баявых дзеянняў на Данбасе загінулі па меншай меры 263 мірных жыхара.

Сёння ў Менску чакаецца сустрэча кантактнай групы па Данбасе. Правядзенне пацвердзіла прэсавая служба Крамля і прадстаўнік урада ФРГ Штэфан Зайбэрт.

ДР, belsat.eu паводле ria.ru, bbc.co.uk

Глядзі таксама
Каментары