Няякасная зборка справакавала аварыю «Пратона-М». Таксічнае паліва з ракеты магло трапіць у атмасферу


У якасці папярэдняй версіі аварыі спадарожніка спецыялісты называюць адмову рулявых рухавікоў трэцяй прыступкі.

Ракета-носьбіт «Пратон-М» з мексіканскім спадарожнікам «MexSat-1» пацярпеў крушэнне недзе ў Чыцінскай вобласці.

Цяпер улады Забайкальскага краю шукаюць месца аварыі. У МНС адзначаюць, што ахвяр і разбурэнняў няма.

Аднак атрутнае паліва гептыл з аварыйнай прыступкі магло трапіць у атмасферу Зямлі, а таксама падарвацца ў раёне падзення, паведаміла «РИА-Новости» крыніца ў касмічнай галіне.

«Пратон» запусцілі ў 08:47 16 траўня з касмадрома Байканур. У 08:56, за хвіліну да таго, як разгонны блок павінен быў аддзяліцца, адбылася няштатная сітуацыя. Да гэтага моманту з ракеты ўжо нейкі час не паступала тэлеметрычныя інфармацыя.

Менавіта з гэтай прычыны летам 2014 быў страчаны пры запуску спадарожнік сувязі «Экспрэс-АМ44».

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў