Няўрадавая арганізацыя «Трэці сектар» з Горадні святкуе 20-годдзе


Адкрываць Горадню для замежнікаў, а гарадзенцам свет. Гэтыя словы лейтматывам праходзяць праз усю дзейнасць адной з найстарэйшых няўрадавых арганізацыяў Беларусі.

Гарадзенскі «Трэці сектар» святкуе 20 гадовы юбілей. Праекты «Трэцяга сектару» вядомыя не толькі ў Беларусі, але далёка за межамі краіны.

«Пачыналася ўсё ў часы грамадскага аптымізму, калі ва ўсёй краіне і на Гарадзеншчыне масава ўзнікалі грамадскія арганізацыі, і ў нейкі момант стала зразумела, што патрэбная арганізацыя, якая будзе займацца дапамогай іншым арганізацыям праз інфармацыю, праз адукацыю», – кажа заснавальнік грамадскага аб’яднання «Трэці сектар» Вітаўт Руднік.

Сярод праектаў, зрэалізаваных «Трэцім сектарам», адныя з самых вядомых і маштабных – Школа маладога журналіста. Праект цягнуўся амаль са стварэння арганізацыі. Дзякуючы школе маладога журналіста «Трэцяга сектару» у журналістыку прыйшлі дзясяткі прафесіяналаў, частка з якіх працуе ў тым ліку і на «Белсаце». Што да сённяшніх планаў, то цяпер візітоўкаю арганізацыі можна назваць «Універсітэт залатога веку», праект, скіраваны на сацыялізацыю і дадатковую адукацыю людзей старэйшага ўзросту.

Глядзіце таксама:

Стужка навінаў