Няўдалы краўдфандынг: у інтэрнэце не захацелі скідвацца на вайсковы фестываль БРСМ


Два месяцы БРСМаўцы збіралі грошы на вайсковую рэканструкцыю, прысвечаную пачатку Вялікай Айчыннай вайны, але здолелі сабраць толькі 9 % ад неабходнай сумы.

І хоць кампанія збору сродкаў не была паспяховай, фестываль «22 чэрвеня 1941 года. Берасцейская крэпасць» усё ж адбудзецца за кошт бюджэтных сродкаў і грошай берасцейскіх фірмаў і прадпрыемстваў, якія не змаглі не адгукнуцца на просьбу дапамагчы.

Як распавядаюць крыніцы «Белсату», Гарвыканкам звярнуўся да іх па дапамогу. Калі не дапамагаюць, прыходзяць праверкі і міліцыя, кажуць нашыя суразмоўцы.

На краўдфандынгавай пляцоўцы некалькі чалавек спрабавалі сабраць на фестываль мінімум $ 2500. Удалося сабраць толькі $ 228.

БРСМ не здолеў сабраць грошы на ваенный фестываль прысвечаны пачатку Вялікай Айчыннай вайны праз краўдфандынгавую платформу.

А тым часам шосты год запар гадавіну нападу гітлераўскай Нямеччыны на Савецкі Саюз улады Берасця ператвараюць у шоу.

Гэтым разам у праграме марш рэканструктараў, музычная праграма з духавым аркестрам, танцы, песні, паказ моды, і вядома ваенна-гістарычная рэканструкцыя. Дзень пачатку другой айчыннай вайны ў Берасці адзначаюць амаль з такім жа размахам як і 9 траўня.

СА belsat.eu

Стужка навінаў