Няўдалая «рэканструкцыя»: як чыноўнікі Берасця знішчаюць гістарычную забудову


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://youtu.be/U77Wnfrq8q0″][vc_column_text]Над Бугам з’явілася новая схема ліквідацыі помнікаў гісторыі і культуры.

Фасады будынкаў 19-га –пачатку 20-га стагоддзя зніклі з вуліцы Савецкай у цэнтры Берасця. Замест іх тут паўстае гатэль «Mariott».

Спачатку пад маркаю дзяржаўнай патрэбы Берасцейскі аблвыканкам выселіў адсюль жыхароў: будынкі збіраліся рэканструяваць. Перад гэтым дамы мусілі абследаваць. Аднак адмыслоўцы ў будаўніцтве мяркуюць, што гэтага не рабілі.

«Ніхто рэканструяваць іх не збіраўся. Так, яны пакінулі адзін фасад, як звычайна гэта робіцца ў Берасці. Міністэрства архітэктура доўга ламалася, і на паседжанні казалі: Хаця б фасад пакіньце», – прыгадвае Фёдар Петрусевіч, інжынер па эксплуатацыі будынкаў.

«Але паступова, па меры нахабства замоўцы, усё гэта руйнавалася. У выніку яны заявілі, што фундамент толькі паўметра, таму трэба ўсё знесці», – кажа эксперт.

Апроч таго, фасады напаткала тое ж няшчасце, што і іншыя гістарычныя сцены ў Берасці – яны нібыта «зламаліся». Прынамсі, гэтак сцвярджаецца ў афіцыйных дакументах.

«Пабудовы ў цэнтры – ахвяры інвестараў. Дамы па Савецкай 43-45 – яскравы таму прыклад. Інвестару патрабаваўся зямельны надзел для будавання гасцініцы – аформілі гэта яе рэканструкцыяй. Пасля чаго пакінулі фасад, які пасля раптоўна зламаўся», – кажа Дзяніс Турчаняк з Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры.

Цікава, што акалічнасцяў дамовы паміж уладамі Берасця і фірмаю «МФБ Дэвелапмэнт», якая кіруе будаўніцтвам гатэлю, берасцейцам высветліць не ўдалося: на іхны запыт абласному старшыню дэпутатаў адказалі, што дэпутаты не могуць даведацца пра ўмовы пагаднення.

У Таварыстве аховы помнікаў падазраюць, што будынкі – ахвяры прадуманай схемы.

«Адчуванне што дзейнічае рука аднаго чыноўніка: такія выпадкі паўтараліся на вуліцы Карла Маркса. Яго дэмантавалі, пакінуўшы сцяну, пасля сцяну знічтожылі. Такая ж сітуацыя на вул. 17 верасня. Дагэтуль улады дзейнічалі больш смела і проста знішчалі дамы», – кажа Турчаняк.

Сярод такіх прыкладаў – дамы па вуліцы Леніна. Да прыкладу, пасля гэтак званай «рэканструкцыі» аднапавярховы будынак вырас на тры паверхі.

Праз будаўніцтва ж новага гатэлю пацярпелі не толькі старыя, гістарычны пабудовы, але і новыя: гэта расколіны на будынку, што непадалёк будучага «Mariott».

Марына Вашкевіч; фота: «Виртуальный Брест»

Стужка навінаў