Няня, якая забіла дзіця: Адпомсціла Пуціну

video

Гульчахры Бабакулава хацела паехаць у Сірыю і адмовілася ад сыноў, якія «не чытаюць Каран».

https://www.youtube.com/watch?v=TFl7nu9Kw0A
У інтэрнэце зʼявілася відэа допыту жанчыны з Узбекістану Гульчахры Бабакулавай, якая падазраецца ў забойстве чатырохгадовай дзяўчынкі. Яна адрэзала падапечнай галаву, прынесла яе ў метро і пагражала тэрактам

Жыхары Масквы пра «крывавую няню» – «справа не ў нацыянальнасці». Рэпартаж Belsat.eu

На відэазапісе Гульчахры Бабакулава адказвае на пытанні.

– Ты хацела ў Сірыю паехаць?
– Не атрымалася, няма грошай.

– Але хацела?
– Так, хацела.

– Каб далучыцца да ІД?
– Не ведаю, я там жыць хацела.

– А дзіцё ж тут пры чым?
– Адпомсціла.

– Каму?
-Хто кроў пралівае – таму.

– А хто праліваў?
– Пуцін, бомбы самалётам. Чаму нам мусульманам, вы, бомбы кідаеце? Ніхто нічога не кажа, яны ж таксама хочуць жыць. Глядзіце, маленькі маленькі дзяцёнак.

– І таму ты забіла дзяцёнка?
– Так, таму адпомсціла.

– У цябе ў самой дзеці ёсць?
– Трое сыноў, дзеці забітыя. Яны мне непатрэбныя, яны Каран не чытаюць.

– А ты моцна веруючы чалавек, пяць разоў за дзень молішся і хацела паехаць у Сірыю жыць?
– Так, пайшла б у нейкі мусульманскі горад і там бы жыла, дзе закрываюць твары.

– Ты ў Маскве недзе працавала?
– Працавала няняй паўтары гады.

НМ, belsat.eu

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары