Няня, што адрэзала галаву дзіцяці, ужо ў судзе


Жанчына з-за кратаў перадае ўсім прывітанне і гаворыць, што яна – пасланніца Алаха.

Суд у Маскве пастанавіў на час следства змясціць Гюльчахру Бобокулаву ў ізалятар. Падчас паседжання жанчына паводзіла сябе ўпэўнена і спакойна. Журналістам яна заявіла, што забіць 4-гадовую дзяўчынку ёй загадаў Алах.

1 сакавіка жанчыну затрымалі ў Маскве каля станцыі метро «Октябрьское поле», дзе яна зʼявілася з адрэзанай галавою дзіцяці і крычала «Алах акбар».

Раней у панядзелак паведамлялася, што пасля пажару ў маскоўскай кватэры знайшлі дзіця з адрэзанай галавой. Гэта адбылося на вуліцы Народнага Апалчэння, каля той жа станцыі метро.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў