Нямецкія бардэлі далучаюцца да ініцыятывы добраахвотнай сертыфікацыі


Сертыфікацыя нямецкіх бардэляў будзе праходзіць у некалькі этапаў, тлумачыць «Deutsche Welle» старшыня праўлення Федэральнага саюзу сексуальных паслугаў Штэфані Клее (Stephanie Klee).

На першым этапе, які стартаваў два тыдні таму, бардэлі бяруць на сябе абавязак выконваць мінімальныя стандарты, напрыклад, адмова ад прымусовай працы.

На другім этапе саюз плануе інспектаваць бардэлі і сертыфікаваць іх паводле шасцібальнай шкалы. У каталогу крытэраў – больш за 200 пазіцыяў, ад наяўнасці джакузі, харчавання і халатаў да 24-гадзіннага рэжыму працы і нават магчымасці ўдзелу ў семінарах «па павышэнню кваліфікацыі» для працаўніц секс-індустрыі.

У гэтым бізнесе ў Нямеччыне працуе каля 400 000 жанчын. Дэкрыміналізацыя прастытуцыі ў краіне адбылася пасля абʼяднання Заходняй і Усходняй Нямеччыны. З 2002 года асноўныя пытанні функцыянавання секс-індустрыі рэгулюе «Закон аб прастытуцыі».

ЮВ, belsat.eu, паводле dw.com

Глядзі таксама
Каментары